Ці будзе Хэлоўін?

Рубероид:

Адзначаць Хэлоўін у Гродна з размахам ужо даўно стала добрай традыцыяй. Праўда, сёлета святкаванне гэтага блізкага кожнаму беларусу (і сапраўды народнага) свята стаiць пад пытаннем. І гэта нягледзячы на тое, што з Галандыі паромам спецыяльна прывязуць самы вялікi ў свеце гарбуз.

Што такое? Хто ставіць палкі ў колы?

«Грынпiс», дзеткі, «Грынпiс». Справа ў тым, што на кожны Хэлоўін выкарыстоўваецца вялікая колькасць гарбузоў, каб свяцільні Джэка рабіць. Людзі бяруць гарбузы, выразаюць з іх усё змесціва, затым устаўляюць унутр свечку (ці апранаюць гарбуз на галаву) і пачынаюць весяліцца.

І ўсё б нічога, калі б «унутранасці» гарбуза не выкідваліся. Вы ўяўляеце сабе, якая колькасць гарбузаматэрыялу адпраўляецца на памыйніцу? Гэта ж столькі галодных накарміць было б можна!

Акрамя гэтага, столькі гарбузоў нішчыцца! Сёлета, як вы памятаеце, неўраджай выдаўся, а тут яшчэ і хэлоўін гэты. Так далей нельга. Трэба неяк вырашаць гэту праблему. Прычым на самым высокім урадавым узроўні. Пытанне трэба паставіць рабром: ці «Дажынкi», ці «Хэлоўін»!

P.S. А з «унутранасцей» гарбузоў і бульбы можна зрабіць пюрэ, дадаць мукі і спячы самы вялікі ў свеце бульбяна-гарбузовы дранік. Трапіць у кнігу рэкордаў Шчучына і на рэкламе зарабіць. Так не, яны лёгкіх шляхоў усё шукаюць!

Смешны Навінавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х