Аляксандр Саладуха! Прашу любiць і скардзіцца

Рубероид:

Дыскі Аляксандра Саладухі (АС) не тонуць у вадзе.

Галаву АС экстрасэнсы выкарыстоўваюць замест магічнага шара.

За сваю ўсмешку АС атрымаў мянушку Маналіз.

У класе, дзе вучыўся АС, з-за скарг бацькоў спецыяльна адмянілі ўрок спеваў.

АС прабаваўся на галоўную ролю ў фільм «Піранні-3D», але не прайшоў кастынг, бо па сюжэце рыбы ў фільме не спяваюць.

Песня «Здравствуй, чужая милая» першапачаткова задумвалася як саундрэк да фільма «Чужы».

Нягледзячы на квіток, АС увесь час выганяюць з электрычак, думаючы, што ён жабрак.

Нядаўні мор птушак быў справакаваны міжнародным турнэ АС.

Калі на навагоднім ранішніку АС іграў Дзеда Мароза, дзеці атрымлівалі падарункі ад Бабы Ягі.

Допыты ў Гуантанама праводзяць пад песні АС.

АС літаральна зразумеў выраз пра бліскучы розум.

АС дазволена хадзіць без флікера.

Калі ў кампаніі на працягу 30 секунд усё будуць гладзіць сябе па галаве, то дзесьці на зямлі народзіцца АС.

Воўк з казкі Шарля Перо жадаў сустрэць АС, але сустрэў Чырвоны Капялюшык.

Шалтай-балтай зваліўся ў сне, таму што яму прысніўся АС.

Фатаграфаваць АС трэба праз зацямнёнае шкло, інакш усе фатаграфіі засвецяцца.

Мэрлін Мэнсан сказаў, што сваім поспехам ён абавязаны таму, што АС не жыве ў ЗША.

Калі ў цэнтры піраміды Хеопса ў 12 гадзін дня ўсталяваць АС, то прамень ад яго галавы пакажа, дзе знаходзяцца скарбы.

АС не любіць гуляць у баскетбол, таму што перашкаджае гітара.

Непрытомнасць падчас канцэрту АС ужо не лічыцца страхавым выпадкам.

Калі нарадзіўся АС, заплакаў турэцкі аніматар.

Смешны Навінавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х