У Беларусі забароняць «НАТАТНІК» і «КАЛЬКУЛЯТАР»

Рубероид:

У сувязі з нядаўнімі акцыямі пратэсту і грубымі парушэннямі грамадскага парадку шматпакутны ўрад шматпакутнай Беларусі вырашыў забараніць кампутарныя праграмы «Нататнік» і «Калькулятар».

Чакайце, а якая сувязь?

Як атрымалася высветліць беларускім спецслужбам, кожнае паведамленне з заклікам выйсці на плошчу, перад тым як з’явіцца ў сацыяльнай сетцы, набіралася ў «Нататніку». А ўсе падлікі магчымай колькасці ўдзельнікаў акцыі вырабляліся ў «Калькулятары». Таму, каб не дапусціць наступных правакацый з боку «інтэрнэтчыкаў», вырашана было гэтыя праграмы забараніць.

А што рабіць тым, хто не хадзіў на акцыі, але якім патрэбныя і «Нататнік», і «Калькулятар»?

Вы павінны разумець, што мы такія ж людзі, як і вы, і нам таксама можа дзе-небудзь у цёмным завулку кiрпiдонам у галаву прыляцець. Мы зусім не імкнёмся паставіць свой народ у цвёрдыя ўмовы і пазбавіць іх неабходных праграм. Абмяжоўваць гіпер-кібер волю ніхто не збіраецца, — паведамілі нам, дзе трэба.

Трэба будзе проста напісаць заяву

Кожны, хто пажадае, зможа атрымаць айчынны аналаг гэтых празаходніх праграм: «Блукнот» і «Лукулятар». Адрознівацца ад забароненага софту дадзеныя праграмы будуць не толькі назвамі, але і лагатыпамі ў выглядзе вусоў.

А ГаЛоўнай іх асаблівасцю будзе тое, што ўся інфармацыя з гэтых праграм будзе адпраўляцца на спецыяльны ўрадавы сервер. У выпадку, калі кампутар не будзе падлучаны да інтэрнэту, будуць выкарыстоўвацца радыёхвалі і паштовыя галубы. Зроблена гэта будзе выключна на карысць беларускіх (не пабаімся гэтага слова) юзараў.

Разгледзім на прыкладзе

Выкажам здагадку, што піша малады чалавек сваёй дзяўчыне рамантычнае пасланне. І раптам, замест слова «кахаю», у тэксце з’яўляецца «жаба». Што адбываецца? На серверы тут жа спрацоўвае сігналізацыя (і працуе датуль, пакуль спецыяльны чалавек кансервавыя банкі ад прапелера не адвяжа. Дзяжурны па «Блукноту» глядзіць, што адбылося. Ага, граматычная памылка (ці яшчэ горш: арфаграфічная)! Ён бярэ ў рукі светлавы меч аловак, на пульце робіць выпраўленні, а затым націскае на чырвоную чырвона-зялёную кнопку.

Пасля гэтага ў акне «Блукнота», але ўжо на кампутары карыстальнiка, з’яўляецца паведамленне: «Слова вось гэтае лепш замяніць на гэтакае». А ніжэй прыпіска: «Бо вашы бацькі працуюць у бюджэтнай сферы, а вам яшчэ сёлета паступаць». Ці: «Бо вы ж не думаеце, што з вашым захворваннем у войска не возьмуць?»

Таксама адбываецца і з «Лукулятарам». Толькі там забаронены адмоўныя лікі, а дзяленне на нуль дае 17.

Кадры вырашаюць усіх

Хацелася б заўважыць, што ў якасці дзяжурных па «Блукноту» і «Лукулятару» прыцягваюцца людзі з ліку асабовага склада, якія маюць навуковыя званні не ніжэй дацэнта, але і не вышэй кандыдата (КМС).

Як распавялі нам па дзяржаўным сакрэце, на беларускай сіліконавай паляне ўжо на ўсю моц вядзецца праца па імпартазамяшчэнні і іншых праграмных прадуктаў. Наступныя ў чарзе: «Саліцёр» і «Пас’янс Касынка».

P.S. Плануецца нават каманды MS-DOS выправіць на свае. Замест «format С», напрыклад, будзе «пі…ц Е».

Смешной Новостной

Не адыходзіць і не здавацца!

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х