Гарадзенскімі спецслужбамі была раскрыта ЗМОВА ШЧАЎКУНОЎ
Рубероид:
Мала хто ведае, што яшчэ ўчора жыхары нашага горада (ды і ўсіх астатніх нашых гарадоў) падвяргаліся небяспечнай небяспецы. На шчасце, доўга падвяргацца не прыйшлося. Бо дзякуючы выразна зладжанай працы ўсіх падраздзяленняў самых сакрэтных агентаў, жалезнай дысцыпліне і ўжо сталай пагалоскай салдацкай кемлівасці атрымалася сарваць падступную аперацыю, якая рыхтавалася пад носам у цэлай дзяржавы агентаў.