Дзед Мароз і Снягурка рыхтуюць ПРАВАКАЦЫЮ ў навагоднюю ноч

Рубероид:

Які несанкцыянiраваны мітынг? Ты пра што, начальнік?

З такой заявай сёння выступіў прадстаўнік цёмных сіл, спадар Марфей:

— Цяпер ужо вядома, што яны не збіраюцца праводзіць гэта мерапрыемства мірна, — расказаў намеснік Цёмнага Лорда па ідэалогіі. — Ужо рыхтуюцца групы гномаў і тралей, ужо закупляюцца цёплыя рэчы, піратэхнічныя і нават выбуховыя рэчывы. Таму Дзед Мароз і Снягурка адназначна накіроўваюць снегавікоў, накіроўваюць сваіх памочнікаў (зайчыкаў і вавёрачак) на правакацыі, на стварэнне выдатнага «малюначка» для заходняга тэлебачання, каб потым сказаць: вось, бачыце, якая яна Баба Яга — злая, як яна жорстка забыходзіцца з дзеткамі.

Няўжо дзядуля Мароз стаў тэрарыстам?

Як сцвярджае сам спадар Мароз, у навагоднюю ноч пройдзе звычайнае святкаванне Новага года. Людзі будуць вадзіць карагоды, спяваць песні і ёсць бліны. Ніякіх правакацый з боку Снягуркі не будзе:

— Хай яны лепш адкажуць, чаму мне не падалі дастатковай колькасці эфірнага часу на беларускім тэлебачанні? Хутка Новы год, а ў тэлевізары толькі і відаць, што Санта Клаўса з «Coca-Cola». Нават пра фінскага Iaўлупукі гэтай зімой ані слова не чуваць.

— Дзеці павінны быць пастаўлены ў аднолькавыя ўмовы перад святам. Калі хтосьці марыць даставаць падарунак з дзіравай шкарпэткі, гэта іх справа. Але хлопчыкі і дзяўчынкі павінны ведаць, што існуе альтэрнатыва. Яны павінны самі зрабіць свой выбар. Чаму за іх усё вырашаюць бацькі? Дзіця мае права на свой карыес, сваё свята і свайго Дзеда Мароза!

Як рэагуе на крытыку ў свой адрас Міністэрства свят і забаўляльных мерапрыемстваў?

— Усё вельмi зразумела. Гэта ж прарасейскі персанаж. І спансуецца ён спецыяльным фондам з Вялікага Ўсцюга. А пра нашых дзяцей ён i не думае цалкам. Ён проста жадае імідж сабе зрабіць напярэдадні свята. Каб потым у рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы пераехаць.

— А дзе ён раней быў, гэты ваш Дзед Мароз? Дзе ён быў улетку? Падчас пасяўной і збору ўраджая? Ясна дзе: у Куршавелі снягурак забаўляў. А зараз вырашыў (як гэта ў нас гаворыцца?) па-лёгкаму грошай ссекчы? Не выйдзе. Ніхто яму свята не аддасць! Хай так сабе і запомніць.

Смешны Навінавы

Пацешныя снегi (ці снежныя пацехi) :

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х