Дзень ПДВ. План мерапрыемстваў
Рубероид:
З раніцы ў шахматна-шашачны клуб чаргі, у кінатэатры не прабіцца, паўсюль паветраныя шары і парашуты, а па вуліцах з усмешкамі на тварах ходзяць людзі ў берэтах. Што здарылася? Няўжо выбары? Усё проста. Сёння ўвесь Гродна адзначае дзень ПДВ!
Сёлета дзень ПДВ у Гродна будзе святкавацца з размахам. Бо нездарма ж гэты дзень супаў з панядзелкам, калі ўсе рынкі зачынены.
Як падрыхтаваліся да свята?
Знарок да гэтага дня ўсе фантаны былі вычышчаны ад шкла і бамжоў. Побач з вадой паставілі АЎТАЗАК спецыяльныя тумбы з ручнікамі і тэрмасы з гарачай гарбатай.
Уваход у музеі і бібліятэкі ў гэты дзень для дэсантнікаў зрабілі бясплатным. Акрамя гэтага, бясплатна будзе арганізавана раздача марожанага і сцяжкоў ахоўнікам неба. У парку будуць арганізаваны турніры па даміно, шашкам, «Што? Дзе? Калі?» і гульні «Доўбня». Плануецца таксама святочны двухсоткіламетровы крос з поўнай выкладкай.
Усе крамы ды лаўкі будуць абсталяваны трымальнікамі і бінтамі. На выпадак, калі камусьці захочацца разбіць аб галаву бутэльку ці машыну хуткай дапамогі.
У канцы вечара ўсё пдвшнікі возьмуцца за рукі і зробяць карагод. Яны будуць спяваць песні, іграць на гітарах і раздаваць дзецям цукеркі. У круг да пдвшнікаў змогуць трапіць усе жадаючыя. Газіроўка будзе ліцца ракой!
Лыжка дзёгцю
На жаль, дзень ПДВ не супадае з Фестывалем нацыянальных суб культур. А то б ветлівыя дэсантнікі абавязкова аб’ядналі свае «падворкi» са шматлікімі братэрскімі народамі.
З раніцы на набярэжнай праводзіцца конкурс чытальнікаў, бо ўсе мы ведаем, што дэсантнікі — адны з лепшых чытальнікаў ва Ўзброеных Сілах. Усе мы памятаем сяржанта Мікіту Шашолку, які прачытаў 340 кніг за 2 месяца. Затым склаў іх стосікам і разбіў ударам галавы.
Вясёлыя і міралюбныя дэсантнікі будуць гуляць з мінакамі ў квач і хованкі. Прычым, калі хто не схаваўся, яны не вінаватыя.
Затым намячаецца братанне з эмаготамі і готоэмамі. Хлопцы сядуць вакол імправізаванай падпаленай хаты і будуць расказывать адзін аднаму гісторыі пра нягоды і пазбаўленні дэсантнай службы. Затым адбудзецца традыцыйны абмен жанчынамі цяльняшкамі.
А далей?
Пасля гэтага нябесныя ластаўкі адправяцца ў заапарк карміць янотаў і катоў Матроскіных. Затым яны будуць катаць дзяцей на поні. Прычым поні яны пасадзяць у каляску да дзяцей, а запрагуцца ў хамут самі.
Трэба нагадаць, што гэты дзень ПДВ, зрэшты, як і ўсе папярэднія, праходзіць пад эгідай цвярозасці і здаровага ладу жыцця. Тыя з дэсантнікаў, хто нейкім непасціжным спосабам усёткі прымудрыцца спажыць алкаголь, будзе выключаны з усеагульнага свята. Яму не дазволяць вадзіць карагоды, не пачастуюць марожаным, а дзяўчыны не будуць з ім знаёміцца.
Апынуўшыся ў такім становішчы, правініўшыся дэсантнік змушаны будзе выклікаць таксі і з’ехаць дахаты. Бо так яму загадвае кодэкс гонару сапраўднага дэсантніка. Каб падумаць над сваімі паводзінамі, у яго будзе роўна 1 год.
Па даўняй традыцыі адпачылых, але трохі стомленых дэсантнікаў, праводзяць дахаты іх заклыятые сябры — міліцыянеры. Яны дадуць пдвшнікам дубінкі паглядзець, а тыя, у сваю чаргу, пачастуюць іх цікавай гісторыяй.
P.S. дзядуля свістун таксама жадаў паўдзельнічаць у свяце. Але памыліўся і вывучыў не гімн ВДВ, а песню пра пантанёраў, мінёраў, сапёраў. Зараз адлежваецца дзесці.
Смешной Новостной