Гродзенскія фанаты «Змяркання» раскупілі ўсю крывяную каўбасу і абвясцілі вайну Ваўкавыску

Рубероид:

Эх, пакусаў бы я вас, ды іклы пластмасавыя...

Але пра ўсё па парадку.

Чаму крывяная каўбаса?

Як вы памятаеце (пагугліце, не лянуйцеся), героі фільма — гэта вампіры. А што п’юць вампіры? Правільна, кроў (з малаком). І цалкам верагодна, што любы паважаючы сябе пачынаючы вампір-самавучка захоча гэтай крыві напіцца.

Асноўная маса фанатаў змрочнай сагі — гэта тынэйджэры. І абсалютна зразумела, што ім не толькі кроў, але нават піва не прададуць. Да таго ж у краіне зараз відавочныя перабоі з барвовым напоем. На мясакамбінаце адкрыта не прадаюць, з камароў шмат не назбіраць, а на станцыі пералівання могуць і граблямi па галаве стукнуць.

Застаецца адзіны легальны выхад — крывяная каўбаса і гематаген.

І ўсё б нічога, калі б харчовы ланцуг не быў парушаны

Пасля таго, як фанаты загадкавага Роберта Паттiнсана і не менш чароўнай Крысцен Сцюарт знайшлі рашэнне, крывяная каўбаса ў момант знікла з прылаўкаў магазінаў. У некаторых крамах зніклі нават прылаўкі.

Такiя паводзіны чытачоў вампiрскага рамана вельмі не спадабалiся пенсіянерам, якія былі асноўнымі пакупнікамі мяснога дэлікатэсу.

«Чым я зараз каткоў сваіх карміць буду? Што гэта за такое? Ну, я ім пакажу, я ім устрою! Жадаце вайны, будзе вам вайна, эмы праклятые! » — у адзін голас абурыліся раззлаваныя пенсіянеры і схапіліся за палкі. Асцярожныя спробы растлумачыць, што эма тут абсалютна не прычым, не прынеслі выніку. Дом быў ачэплены вязальнымі ніткамі і прызнаны тэрыторыяй без страўсаў.

Гродзенскі мясакамбінат, да слова, на ўсю моц рыхтуецца да прэм’еры «Зацьмення». Для гэтага на паказ фільма будуць завезены мясныя рулеты, кішка з грэчкай, піражкі з «крывянкай» і лiверам. З напояў будзе прадстаўлены «Тархун» ў асартыменце.

А чым Ваўкавыск не дагадзіў?

Хто галоўныя ворагі вампіраў у «Змярканнi»? Правільна, ваўкі. А дзе больш за ўсё ваўкоў? Натуральна, у Ваўкавыску. Таму менавіта гэты горад быў абвешчаны прыхільнікамі творчасці Стэфані Майер тэрыторыяй абсалютнага зла.

Тымі фанатамі, якія ўжо навучыліся трымаць спінку і пісаць сваё імя без памылак, нават плануецца акцыя па захопу помніка ваўка ў Ваўкавыску. Але не варта хвалявацца! Нам ёсць, што супрацьпаставіць арміі бяззубых крывасмокаў.

Арганізацыя па барацьбе з людзьмі не дрэмле нават днём, і меры ўжо прынятыя. Зараз на шэрым ваўку ў цэнтры горада кругласутачна сядзіць міліцыянер, старшы прапаршчык, Царэвіч Іван Ягоравіч. Так што калі што і здарыцца, усё роўна не даведаемся.

Акуратна ўсміхайся, брэкеты не засвяці

Таксама ў няміласць да змярканчан трапілі: Аркадзь Вульф, хакейны клуб «Чыкага Вулфс», пісьменнік Аляксандр Волкаў, Воўк Вова з «Калыханкі» і нават ваўчок з тэлегульні «Што? Дзе? Калі?»

Таму ўсе, у каго хоць што-то звязана з ваўкамі, тэрмінова ад гэтага пазбаўляйцеся. Змяняйце прозвішчы, прадавайце вопратку, апранайце авечыя скуры.

Хаця і гэта дапаможа толькі на час.

Таму што калі выйдзе ў свет апошняя частка «Гары Потэра», не паздаровіцца ўсім бландынам, павукам, змеям і Філіпу Кіркораву. Так што, кыш па норах, спадары прысяжныя засядацелi.

Смешны Навiнавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х