Гродзенскія астролагі прапануюць увесці НОВЫЯ ЗНАКІ ЗАДЫЯКУ

Рубероид:

Да гэтага часу астролагі ўсяго свету не могуць выразна адказаць на пытанне «З’явіцца трынаццаты знак Задыяку, цi не?» Некаторыя кажуць, што сузор’е Змеяносца неабходна, другiя сцвярджаюць, што гэта зусiм не трэба. А трэція маўчаць ды на вус намотваюць.

Так гродзенскія астролагі вырашылі не абмяжоўвацца трынаццаццю знакамі і пайшлі далей. Яны прапануюць увесці ў задыякальнае кола яшчэ 10 сузор’яў.

А як жа навуковае абгрунтаванне?

Абапіраючыся на матэрыялы старажытных рукапісаў і карты зорнага неба, астролагi правялi новыя вылічэнні. У выніку аказалася, што часавае акно значна пашырылася. І з’явілася месца не для аднаго, а для цэлых дзесяці знакаў. А так як гродзенскія астролагі ўсё як адзін выпускнікі медыцынскіх ВНУ, з матэматыкай у іх тугавата. Таму кожны са знакаў будзе доўжыцца роўна 1 дзень.

А вось i самi знакі, якія прапанавалі гродзенскія астролагі.

Птушкаед
Вельмі беспрынцыповы знак. Для дасягнення мэты гатовы нават піць сырыя яйкі, а калі прыйдзецца, то і есць. Каварны і хітры. Любiмы лік — «мінус чатыры». Удачлівы ў бізнэсе, але нязграбны ў пасцелі. Прамалінейны і бескампрамісны. Не прызнае фандзю, хоць і не фандзiт. Выдатны бацька, але ніякая дачка.

Шкловыдзімальшчык
Працавіты і нешматслоўны. Гэтакі марудлівы поні, на спіне якога ўсе спрабуюць заехаць у рай. Творча недаразвіты. Валодае рацыянальнасцю калейдаскопа і сілай страказы. Жыццё шкловыдзімальшчыка часта напоўнена паветрам, а не высокім сэнсам. Ненавідзіць куты і прамыя лініі. Кахае ўсё круглае і наэлектрызаванае. Макаронам аддае перавагу над вершамi.

Тля
Тля вельмі кахае зеляніну. Таму людзі гэтага знака — часта банкіры і фінансісты, радзей біёлагі і прадстаўнікі GREENPEACE. Панічна баяцца буйную рагатую жывёлу. Асабліва кароў. Асабліва божых. Заўсёды дабiваюцца пастаўленых мэт, але не заўсёды дасягаюць. Неабдуманы і крэатыўны. Смажаны лук лічаць дэлікатэсам. Тля буду, добры знак.

Шклянка
Самы зразумелы знак. Людзі гэтага знака часта садзяцца на шклянку, але ўсё жыццё змагаюцца з гэтай згубнай звычкай. Для гэтага яны заўсёды з сабой носяць падушку, каб не параніцца ў момант «прысаджвання». Любяць фокусы. Не хцiвыя. На халяву выпіваюць толькі паўбутэлькі воцату і заўсёды прызнаюцца, што было не салодка. Герметычны.

Лiвер
Ні лой ні масла. Адным словам — лiвер. Бесхарактарны, безыніцыятыўны. Cхілены паддавацца настрою натоўпу. Кіруемы, але не зносны. Тыповы абывацель. Любiмы занятак — гэта яго адсутнасць. Любiмае слова — халадзільнік. Любiмы халадзільнік — АТЛАНТ. Нават апісваць брыдка.

Агароднiна
Тое, што і лiвер, толькі вегетарыянец.

Гога
Вясёлы і жыццярадасны знак. Гога любiць жыць на поўную катушку. Таму часта ў даўгах. Умее есці шашлыкі і рабіць уздым з пераваротам. Пакутуе страўнікава-кішэчнымі расстройствамi, бо часта ўздым з пераваротам iдзе адразу пасля шашлыкоў. Цікавы суразмоўца, асабліва калі рот ежай не набіты. Любiць спорт, але гэтая любоў не ўзаемная.

Ырцэхал
Людзі, народжаныя пад гэтым знакам, вельмі напорыстыя і ўпартыя. Літара Ы напачатку слова кажа пра тое, што Ырцэхал больш cхілены да дакладных навук, чым да вайсковай службы. Індывідуаліст. Падчас самасузірання часта забывае зняць шкарпэткі. Ырцэхал хутчэй болт, чым гайка. Выдатны гаспадар і нiякi стрыптызёр. Галасісты, але шалёны.

Скатапёс
Ужо каму не пазайздросціш, так гэта тым, каму прыйдзецца жыць пад адным дахам са Скатапёсам. Зубасты і закамплексаваны, гэты двудушны мізантроп папсуе крыві больш, чым Скарпіён. Скатопёс з’яўляецца т.зв. «блукаючым знакам», у якога няма сталага часавага адрэзка. Гэта значыць, што можна нарадзіцца, да прыкладу, Паннай і пайсці працаваць у міліцыю, а праз некалькі гадоў стаць Скатапёсам. У апошні час назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да росту людзей гэтага знака, асабліва сярод начальства і вышэйшага партыйнага кіраўніцтва.

Рукавіца
Рукавіца вельмі гаварлівы і пазітыўны. Разумны і абаяльны. Сярод народжаных пад гэтым знакам шмат радыявядучых, прапаведнікаў і жабракоў. З-за сваёй прыроднай схільнасці да бесперапыннага маўлення, Рукавіца часта чуе ў свой адрас, што рукавіцу пара б і зачыніць. Суровы, але не злапамятны. Не баіцца холада і мыцця. Гiпоалергенны.

Чаму гродзенскія астролагі прапанавалі толькі 10 знакаў Задыяку?

12 знакаў агульнавядомыя + 13-ты знак Змеяносца + 10 знакаў ад гродзенскіх астролагаў. Разам атрымліваем: 12+1+10=23 — нумар, пад якім гуляў Майкл Джордан. Усё лагічна.

P.S. І хай нікога не хвалюе, што пра гэтыя сузор’і раней не было ні слова. Усе яны рэальна існуюць, і іх можна ўбачыць. Проста патрэбен тэлескоп мацнее і вялiкi запас цярпення.

Смешны Навінавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х