Новы касцюм для Дзеда Мароза

Рубероид:

Нацыянальная культура цяпер, на заломе стагоддзяў і тысячагоддзяў, набывае ўсё большую палітычную сілу і значэнне як надзейны гарант захавання ідэнтычнасці і самабытнасці народа, найкаштоўная канкурэнтная перавага ва ўмовах глабалізацыі.

У сувязі з гэтым нядаўна было прынята шмат важных, а галоўнае, патрэбных рашэнняў. Адно з такіх — гэта змена колераў у касцюме Дзеда Мароза на больш нацыянальныя, на больш культурныя.

Растлумачце, а то пасля свят я не адразу разумею

Справа ў тым, што касцюмы дзеда Мароза і Санта-Клаўса ўтрымоўваюць 2 асноўных колера: белы і чырвоны. А калі ўважліва прыгледзецца да пампона і палосак на каўпаку, то лёгка праглядваецца бел-чырвона-белая сімволіка. А гэта недапушчальна.

Таму, пакуль ніхто не заўважыў, вырашана было касцюм Дзеда Мароза перафарбаваць. Акрамя гэтага, пры дапамозе сучасных кампутарных тэхналогій перафарбаваны будуць усе фільмы, мульцiкі і рэкламныя ролікі, у якіх з’яўляецца Дзед Мароз.

P.S. ходзяць чуткі, што гэта толькі першы крок на цярністым шляху адраджэння нацыянальнай культуры. У хуткім часе будуць накіраваны спецыяльныя лісты з просьбай перагледзець каляровыя рашэнні сваіх лагатыпаў у кампаніі МТС і Life. А кіраўніцтву Масква-Мiнск банка будуць уручаны ўзнагароды.

Смешны Навінавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х