ДЗЬМУХАЎЦЫ на электраэнергіі

Рубероид:

Вы не задумваліся ні разу, чаму так ярка квітнеюць дзьмухаўцы на ўзгорку каля драмтэатра? Чаму кожнай вясной іх зацвітае вялізнае мноства? І ззяюць яны часам ярчэй сонца.

Цяпер не трэба ламаць галаву ў здагадках (ёсць і іншыя спосабы). Адказ знойдзены. Усе гэтыя дзьмухаўцы чэрпалi свой свет ад электраэнергіі. Усе яны былі падлучаны да электрычнага ланцугу, дзе кветкі былі злучаны паслядоўна. Напружанне раўнамерна размяркоўвалася па караням, праходзіла праз сцябло, і яны свяціліся.

У гэтых дзьмухаўцах выкарыстоўваўся той жа прынцып, што і ў лямпачках для сабак Паўлава.

Навошта дзьмухаўцы на электраэнергіі патрэбныя? Звычайных хiба не хапае?

Выгада тут відавочная. Скажам, пачалася ў людзей дэпрэсія, хандра, надвор’е сапсавалася. А тут БАЦ! націснуў на кнопку, дзьмухаўцы зацвілі. Людзі паглядзелі, і настрой у іх палепшыўся. Яшчэ для святаў добра гарадскіх.

За невялікую плату дзьмухаўцы могуць зацвітаць на вяселлях і днях нараджэння, прычым нават зімой. Фатографам будзе ад гэтага таксама добра. Захацеў прыгожы кадр, націснуў на кнопку, з’явіліся дзьмухаўцы. Націснуў на іншую — з’явіўся здымак. Націснуў на трэцюю — на сёмы паверх прыехаў.

Можна кветкапрадстаўленнi ладзіць, надпісы з кветак розныя рабіць. Увогуле, варыянтаў шмат. Таксама замест дзьмухаўцоў можна іншыя кветкі выкарыстаць, напрыклад, кактусы. Праўда, крыху клеммы перепаяць прыйдзецца. Але гэта не бяда, прыпою ў нас з лішкам.

Ну, супер, праўда?

Адзіны недахоп — гэта тое, што веласіпедысты, прыхаваныя ў ўзгорку, хутка стамляюцца. Але іх кормяць вотруб’ем і «Рэдбулам», і быццам бы пакуль абыходзіцца.

Яшчэ плануюць замест дзьмухаўцоў людзей выкарыстаць. На дэманстрацыі, парады і «Залатую шайбу». Націснуў на кнопку — і тысячы задаволеных людзей са сцяжкамі і шарыкамі з-пад зямлі выраслі. А пойдзе дождж калі, не страшна. Бо сістэма сіняй iзалентай пераматаная.

Смешны Навiнавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х