Беларускі АМАП будзе адпужваць акул на курорце ў Шарм-эль-Шэйху

Рубероид:

Спалохаліся? Будзеце ведаць, як мне пратухлы Вiскас у ежу падсыпаць!

Інфармацыя пра ўсталёўку электрамагнітных шчытоў для адпужвання егіпецкіх акул, якая нядаўна з’явілася ў СМІ, на паверку аказалася чарговым глупствам. Ніякага абсталявання пад вадой усталявана не будзе (каб нікога токам не стукнула). Але егіпецкім турыстам няма чаго баяцца. Бо для іх абароны будуць прыцягнуты значна больш сур’ёзныя сілы.

Дзеянні беларускага АМАПа пры разгоне мірнай дэманстрацыі ў цэнтры Мiнска былі высока ацэнены арабскім шэйхам. Літаральна на наступны дзень у МЗС Беларусі быў накіраваны ліст. На заплаканым кавалку паперы знаходзiлася просьба прыцягнуць беларускія спецпадраздзяленнi на барацьбу з акуламі. Наўзамен паабяцалі даць пакатацца на вярблюдзе і па 2 літра шаурмы кожнаму.

Як АМАП будзе акул адпужваць?

Байцы спецпадраздзяленняў будуць пагружаны пад ваду і пастроены ланцугом уздоўж усяго ўзбярэжжа. Узброены яны будуць як звычайна: дубінкамі і металічнымі шчытамі (апошнімі, дарэчы, для таго, каб раней часу не ўсплыць).

Пры набліжэнні акул байцы дружна пачнуць паказваць зубы і пускаць бурбалкі. Калі гэты метад уздзеяння не прынясе выніку, у ход пойдуць дубінкі.

АМАП не будзе разбіраць, хто перад ім: маленькая акула ці вялікая, самец ці самка, дзядок ці маляўка. Усе хто парушаць забарону, панясуць заслужанае пакаранне. Дастанецца нават планктону.

Ці будуць байцы забяспечаны спецыяльнымі ЗАКасеткамi, пакуль невядома, бо ходзяць чуткі, што ў егіпецкіх гатэлях усе халадзільнікі забіты рыбай.

А дыхаць яны там як будуць? Ім што ўсім жабры ўмантуюць?

Не, жабры зберагуць для масленіцы.

Усё значна прасцей.

У шлем кожнага амапаўца будзе ўстаўлены шланг, праз які будзе паступаць паветра. Для прапампоўкі паветра будзе скарыстан спецыяльны катэтар кампрэсар, аналагічны таму, які ўжываўся Кракадзілам Генай у вядомым мультфільме.

Каб ахаваць сябе ад магчымых нападак з боку GREENPEACE, штогадзіны ў ваду будуць адпраўляцца папераджальныя ўльтрагукавыя сігналы. На мове рыб гэта будзе азначаць наступнае: «Не плывіце сюды. Гэта забаронена. Усё, хто сюды заплыве, будуць прыроўнены да катамаранаў».

Чакайце. Здаецца, што акулы на турыстаў ужо і не нападаюць зусім

На конт гэтага не перажывайце. Акулы нападуць. Для гэтага будзе праведзена спецыяльная правакацыя аперацыя. У ваду будзе выліта некалькі літраў журавінавага соку і рассыпаны гематаген.

Калі аперацыя пройдзе паспяхова, то раз і назаўжды пазбавімся ад усіх драпежнікаў на ўзбярэжжы Чырвонага мора.

P.S. быў яшчэ адзін варыянт — зрабiць коўзанку ў купальнай зоне. Але не атрымалася, таму што ў моры занадта шмат солі, якая не дазваляе вадзе замерзнуць.

Смешны Навiнавы

Фокус-покус

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х