Чаму даражэе цукар?

Рубероид:

Злезь з мяне, Марфуша, усю шыю адсядзела!

За апошні час цана на цукар павялічвалася некалькі разоў. Многія гарадзенцы спрабуюць зразумець, з чым звязаны гэты небывалы рост цэн, і калі ён спыніцца. Хто вінаваты ў тым, што адбываецца? Каларадскi жук ці неўраджай цукровага трыснёгу на Гродзеншчыне?

Спачатку адкрыем вам страшную таямніцу. Цукар у Беларусі здабываецца не з цукровых буракоў, а з мёртвага возера. Колькасць цукру ў гэтым возеры складае 85%. Цукараздабытчкі проста бяруць ваду з возера, выліваюць яе на вялізную бляху і даводзяць да кіпення. У выніку вада выпараецца, а цукар застаецца.

Адкуль у возеры ўзяўся цукар?

Існуе некалькі версій.

1. Цукар у возера завезлі іншапланецяне, каб потым яго назад вывезці.

2. Жыў некалі адзін князь, які вырашыў даказаць усім сваім нянькам ды мамкам, што колькі б ён салодкага не з’еў, нічога ў яго не зліпнецца. Загадаў накідаць у возера ласункаў усякіх заморскіх, а потым пачаў ваду з возера піць. Нічога ў яго не зліплася, праўда, жывот лопнуў.

3. Тут у вялікай колькасці жывуюць глюкоза і мальтозная патака. Яны сюды на нераст прыплываюць.

4. На месцы возера пры цару цукровы заводзік быў, у які бомба трапіла. Але гэта, натуральна, трызненне нейкае.

Як бы там ні было, але факт застаецца фактам. Возера хтосьці добра пасаладзіў

А чаму раней пра гэта возера маўчалі?

Раней любая інфармацыя на гэту тэму была сакрэтнай. А само возера звалася «аб’ектам». У яго нават спецыяльная маркіроўка была — «САХ-117». І хавалі б гэту справу яшчэ вельмі доўга, калі б не праклятушчы «Google Maps». Гэта з-за яго ўсе дакументы рассакрэцілі, а само возера перасталі саломай накрываць.

Адгэтуль, дарэчы, і выраз такі пайшоў: «салодкі ты мой». Гэта пра тых, хто ў гэтым возеры выкупаўся, а душ пасля купання зламаў не прыняў.

Менавіта дзякуючы мёртваму возеру падчас неўраджая цукровых буракоў і трыснёга ў нас у краіне цана на цукар не змянялася.

А чаму зараз цукар даражэе?

Усё проста. Наступіла зіма і возера замерзла. Цукар адтуль здабываць стала складаней. Людзі мерзнуць, інструменты ламаюцца. Таму і цэны растуць, каб траты на дзве пілы і малаток дарагое абсталяванне кампенсаваць.

Спрабавалі спачатку возера цёплай вадой паліваць, каб лёд растаў. Але да бліжэйшай студні 30 вёрст, пажарныя шлангі не дацягваюцца.

Спрабавалі возера падпаліць. Але « лисички взяли спички, к морю синему пошли, море синее зажгли ». А да возера так і не дашлі. Тады вырашылі агонь самастойна развесці. Абклалі возера дровамі, падпалілі. Але своечасова зразумелі, што цукар паленым атрымаецца, а гэта добра толькі для выраба пеўнікаў на палачцы. А так як 15-кіламятровай палачкі не знайшлі, вырашылі адмовіцца і ад гэтага.

Так што зараз глюкозаслужыцелі сядзяць на беразе і чакаюць, калі снег растане. Праўда, ЕС прыстрашыў, што ў гэты раз адліга прыйдзе не хутка.

P.S. Можна было б, вядома, замест цукру сарбіт выкарыстоўваць, але возера з сарбітам наогул пад зямлю правалілася.

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х