На пшанічныя палі гродзенскай вобласці нанясуць дарожную разметку

Рубероид:

Куды ідзём мы з Пятачком — вялікі, вялікі сакрэт!

Пэндзлікамі і сіламі спецыяльных вайсковых падраздзяленняў.

Не варта перажываць з-за таксічнасці ўжыванай фарбы і яе шкоды для сельскагаспадарчых культур. Сцеблы фарбай не сапсуюць. Бо папярэдне ўсё закатаюць пад асфальт.

Даўно пара

А то столькі ям і няроўнасцяў. Ведаеце, як працаўнікам сяла цяжка перасоўвацца па палях у такіх умовах? Асабліва на хадулях. У любы момант ногі зламаць можна.

Ізноў жа, эстэтычны выгляд агідны. Паглядзіш вакол, і ніякага задавальнення.

Ды і прысесці людзям няма куды, інфраструктура не развіта. Таму ў бліжэйшых планах усталяваць на палях лаўкі і ўрны, каб не засмечвалі. А таксама ліхтары для цёмнага часу сутак.

З чаго б гэта раптам?

Калі вы думаеце, што добраўпарадкаванне кукурузных палёў неяк злучана з прэзідэнцкімі выбарамі, то вы памыляецеся. Ідэя заасфальтаваць палі была даўно (яшчэ пасля першага неўраджаю). Проста сродкаў не было.

А тут як раз у лесе каля выратавальнай станцыі і ў Румлёва асфальт класці сталі. Праўда, на заводзе перастараліся і шмат лішняга асфальту зрабілі. Бо першапачаткова думалі наогул увесь лес закатаць, а на яго месцы адкрыць платную стаянку. Але потым, як заўсёды, улезлі Грынпіс і мясцовыя жыхары:

— Вы што зусім падурнелі? Не дазволім! Гэта вам не Хімкінскі лес! Дзе мы сабак выгульваць будзем!?

У выніку пад ціскам прэса прыйшлося праект ляснога добраўпарадкавання экстранна перарабляць. Тады і вырашылі заасфальтаваць толькі некалькі сцежак, стаянку перанесці ў Масты, а асфальт выкарыстаць у іншым месцы.

У полі

А потым падумалі, раз ужо асфальт класці будзем, так можа, і дарожную разметку ў полі зробім? А то гэтыя камбайнёры ўшчэнт ужо расперазаліся: ездзяць, як хочуць. А разметка — гэта важна, гэта амаль што дакумент. Тым больш, што з вясны, калі дрэвы бялілі, шмат вапны засталося і 2 някормленых вожыка.

P.S. а калі ўсё будзе добра, то ў поле і святлафоры з часам з’явяцца. Падумаеш, што рапс не прарасце, затое будзе зручна з каляскамі гуляць.

Смешны Навiнавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х