Пасольства прыгажосці

Рубероид:

«Дабры дзень, шаноўная рэдакцыя Смешных навін Гродна, свету і ўсяе Беларусі.

Піша вам жыхарка г. Кобрын, Брэсцкай вобласці. Справа ў тым, што некалькі гадоў назад у нашым горадзе адкрылася пасольства. Пасольства прыгажосці. Але мала хто ў Беларусі ведае, як працуе пасольства. Якія візы выдае пасольства: шэнгенскія ці нацыянальныя? Ізноў жа якія дакументы неабходна мець з сабой для афармлення візы, яе кошт? Якія асноўныя прычыны адхілення візавага хадайніцтва?

Калі ласка, адкажыце на пытанні, якія цікавяць людзей.

З павагай, Клара Пiльзенгутц».

Паважаная Клара (Карлу — прывітанне), дзякуй вялікi за вашу бандэроль. Толькі невялікая просьба: у наступны раз не загортвайце свой email у газету ад селядца. У нас на салодкае алергія.

Да справы

Наша рэдакцыя дэталёва вывучыла ўсе дэталі і правяла ўласнае незалежнае расследаванне па вашаму фотаздымку. Якiм бы смешным нi было ваша прозвішча, але з усёй сур’ёзнасцю заяўляем, пасольства прыгажосці — гэта ўсяго толькі вяршыня айсберга.

Нам атрымалася высвятліць, што побач з пасольствам прыгажосці знаходзіцца пасольства розуму (каб ніхто не разарваўся). Пад ім размясцілася сардэчна-сасудзiстае пасольства, ніжэй — пасольства страўніка, а на цокальным паверсе — пасольства гіперактыўнасці і пошуку прыгод.

Усе гэтыя пасольствы дзеючыя, хаця і на рамонце.

Як атрымаць візы?

Візы ў пасольстве прыгажосці атрымаць складаней, чым шенген. Бо для гэтага недастаткова мець 60 еўра, трэба быць прыгожым. Але, кажуць, што цяпер там працуе бабуля, якая дрэнна бачыць. Так што можа пракаціць.

Для афармлення візы неабходна з сабой мець нажніцы, клей і набор каляровай паперы. Прычын адхілення ўсяго дзве: «таму што» і «а вы чаго жадалі?»

Паверылі? Дарма

Справа ў тым, што вы не зусім правільна тлумачыце назву. Пасольства — гэта не ад слова пасылаць, а ад слова пасалiць, засол і соль. І адкрылася гэта ўстанова вылучна для таго, каб арганiзоўваць розныя засолы і пасолы.

Плануецца, што ў насельніцтва будуць канфіскоўвацца агуркі і вішні і прымусова засальвацца. Таксама грамадзяне будуць мець магчымасць прынесці рыбу і сухары, суп у кацялку прытарабаніць.

Ініцыятар адкрыцця кобрынскага пасольства прыгажосці — беларускі канцэрн ААТ «Свет солі». Вы напэўна памятаеце іх слоган: «Не сып мне соль на рану, пасып на агурок!»

А створана пасольства было ў рамках урадавай праграмы па папаўненню дэфіцыту солі сярод насельніцтва. Каб да канца 2010 года выйсці на ўзровень 500 грам солі ў арганізме чалавека ў параўнанні з 250 грамамі на сённяшні дзень.

 

P.S. Калі нічога саліць не трэба, не сумуйце. Хутка зіма, галалёд, так што ў любым выпадку пасольства спатрэбіцца. А калі не, усёй рэдакцыяй прыедзем і спалім гэты хлеў!

Смешны Навiнавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х