Стварэнне бязвізавай 50-кіламятровай прымежнай зоны з Венесуэлай, М’янмай і Паўночнай Карэяй

Рубероид:

Каб паказаць сусветнай супольнасці, што Беларусь сапраўды адкрыта для сяброўскіх адносін з дзяржавамі ўсяго свету, у хуткім часе адбудзецца падпісанне цэлага шэрагу разнастайных дакументаў. І першымі з іх стануць дамовы пра стварэнне бязвізавай 50-кіламятровай прымежнай зоны з Венесуэлай, М’янмай і Паўночнай Карэяй.

Так яны ж далёка

Нічога страшнага. Для сапраўднага сяброўства перашкод не існуе.

Акрамя гэтага беларускі народ і народы Венесуэлы, М’янмы і Паўночнай Карэі — братэрскія. А для братэрскіх народаў любыя перашкоды не перашкоды. Што нам з-за нейкага экватара адзін да аднаго зараз у госці не ездзіць?

Не пашанцавала з месцазнаходжаннем, бывае. Глобус мы не пераробім (гэта ж не падручнік па «Гісторыі Беларусі» за 5 клас). А вось спрасціць працэс перасячэння меж зможам лёгка, гэта ў нашых сілах.

Якім чынам будзе вызначана прымежная тэрыторыя?

Агульных меж з братэрскімі дзяржавамі ў Беларусі няма. Што праўда, то праўда. Значыць, адмяраць прымежную тэрыторыю можна з любога боку зямнога шара. А раз так, значыць, 50-кіламятровая зона павінна праходзіць уздоўж усяго перыметра рэспублікі.

Каб не памыліцца ў вымярэннях, у Міністэрстве лінеек і прышчэпак спецыяльна вырабілі вялікі 53-кіламятровы цыркуль з алмазным завострываннем і стразамі ў дзяржальні.

Бязвізавую тэрыторыю адмералі, апасля падумалi: «Мы ж братэрскія народы, няўжо нам для сваіх братоў паветранай і падземнай прасторы шкада? Вядома, што не». Пасля чаго прымежную тэрыторыю пашырылі на 50 кіламетраў пад зямлю і ў неба.

Такім чынам сфармаваўся бязвізавы 50-кіламятровы прымежны замкнёны «тунэль». У народзе ён хутка атрымаў назву «Прымежны калаiдар сяброўства і ўзаемнага даверу».

З гэтым ясна. Але як братэрскія народы да нашых меж дабірацца будуць?

Ужо вядуцца перамовы са шматлікімі дзяржавамі на конт стварэння міжкантынентальнай трансатлантычнай бязвізавай сцежкі сяброўства па іх тэрыторыі. Плануецца, што шырыня сцежкі будзе складаць 15 метраў, а сама сцежка будзе пасыпана жвірам.

Пра пракладку сцежкі па дне атлантычнага акіяна ўжо дамовіліся. Нават павялічылі яе шырыню да 18 метраў. А вось з сушай (ці сушы) не ўсё так гладка. Хiмкiнскi лес перашкаджае.

P.S. першапачаткова планавалася, што дамова будзе падпісана яшчэ з адной дзяржавай. Але, высвятлілася, што Рымская імперыя ўжо не існуе.

Смешны Навiнавы

І пад заслону трохі добрай музыкі ад Лявона Вольскага:

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х