Шашлык «ВЕНЕСУЭЛА» ды каўбаскі «УГА»

Рубероид:

Вялікі дзякуй чалавеку, што даслаў гэты фотаздымак і які пажадаў застацца невядомым. Не хвалюйся, Паша, за дзве нольсемкі «Афіцэрскага» мы сваіх не выдаем.

Пачым Венесуэла для народа?

Сёння ўжо ні ў кога не ўзнікае сумненняў, што палітыка дужа пераплялася не толькі з моладзевымі субкультурамі (эма, готы, БРСМ), але і з харчовай прамысловасцю. А разнастайнасць імёнаў гандлёвых марак (асабліва сярод прадуктаў харчавання) з’яўляецца своеасаблівым люстэркам узаемаадносін паміж дзяржавамі.

Яшчэ не зніклі з памяці малочныя войны, яшчэ не вытрапаў вецер з бедных галоваў успаміны аб берасцяных баталіях (гэта калі наша краіна ўвяла санкцыі на куплю кары з Еўропы) і агурочна-гарохавым канфлікце (гэта калі ўвесь ісландскі «Тархун» забракавалі), як у дзверы пастукалася новая бяда. А літаральна праз тыдзень у продажы з’явіўся

Шашлык «Венесуэла»

Што гэта? Вынік скрыжавання бананаў і пяльменяў? Вялізны кавалак смажанага мяса, што амываецца Карыбскім морам і Атлантычным акіянам? Друкарская памылка або рэкламны крэатыў, даведзены да дасканаласці?

Хто ж прыдумаў такую невыразную назву? І ці варта было свабодалюбнаму паўднёваамерыканскаму народу везці трохгадовую грамадзянскую вайну ў пачатку XX стагоддзя, каб праз стогоддзе Венесуэлу кожны дзень з’ядалі беларусы, з кетчупам і маянэзам?

Невялікая даведка

Да нядаўняга часу асноўным пастаўшчыком шашлыкоў у Беларусь з’яўляўся г. Сочы (Расія). Перадаваліся яны па адмысловым шашлыкаправоду «Язва», пракладзенаму глыбока пад зямлёй, у непасрэднай блізкасці ад грунтавых вод.

Апошнія падзеі (вывяржэнне вулкана ў Ісландыі, пачатак продажаў Iphone 4, адмена прыгоннага права) выразна паказалі, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю трохі пагоршыліся. Таму ўзнікла вострая неабходнасць знайсці новы, альтэрнатыўны спосаб дастаўкі шашлыкоў у рэспубліку.

Выйсце знайшлося адразу, нават думаць не давялося.

З гэтага часу шашлыкі будуць прывозіцца ў краіну з Венесуэлы. На чырвоных падводных лодках у суправаджэнні эскадры вадалазаў. У абыход сцёкавых вод і разумнага сэнсу.

Яшчэ ніводнага шашлыка не было сапсавана дастаўлена, а доўгія языкі ўжо на ўсю моц плявузгаюць, што гэта далёка, дорага, і ўвогуле нічога гэныя венесуэльцы ў шашлыках не разумеюць. Ну, што тут сказаць? Доўгія языкі, яны на тое і патрэбныя, каб з іх заліўное рабіць.

А чаму б не вырабляць шашлыкі ў самой Беларусі?

Сыравіна не тая. Касцей шмат. Ды і да таго ж усе вытворчыя магутнасці загружаныя на 250 000%. Вырабам флікераў і адмысловых брашур аб шкодзе кляшчоў ды энцэфалітнай гарэлкі.

Ну вось як у нас у краіне вытворчасць наладжана? Га? І я не ведаю. Мы шашлык перапрацаваць можам, спакаваць там, памыць. Нават лепш, чым у Еўропе! З’есці можам. А вось вырабіць…з гэтым праблема – эктаплазмы бракуе. Не той кансістэнцыі, на спякоце псуецца.

Першыя шашлыкі вырашылі назваць «Венесуэла» у гонар Венесуэлы. А першыя прапахлыя нафтай каўбаскі вырашылі назваць каўбаскамі «Уга». Але пасля таго, як палітычна адукаваныя пакупнікі сталі пытаць, чаму Уга мае не адну каўбаску, а шмат, і чаму ён іх прадае, вырашылі пераназваць у што-небудзь менш гучнае. Так каўбаскі «Уга» сталі каўбаскамі грыль.

P.S. існуе версія, што шашлык «Венесуэла» — гэта тыя ж каўбаскі грыль, толькі палітыя аўтамабільным маслам айчыннай вытворчасці. Адсюль і невялікая розніца ў кошце.

Смешны Навiнавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х