Са святам, суровыя гарадзенскія мужыкі!

Рубероид:

Я цябе, ідыёт, пасаджу!

Шмат хто памылкова думае, што самыя суровыя мужыкі жывуць у Чэлябінску. На самай справе, гарадзенскія мужыкі — самыя суровыя ў свеце.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што ядзяць суп відэльцам. А чай — ножыкам.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што замест грыбоў зрэзаюць грыбніцу.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што праходзяць флюараграфію па 3 разы ў месяц.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што іх баіцца стаматолаг.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што гуляюць у тэтрыс з ужо запоўненым экранам.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што гуляюць у пінг-понг шайбай.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што ў дзень здачы аналізаў паліклініка закрываецца на санітарны дзень.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што п’юць піва на вуліцы нават пасля 23-га лютага.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што не дадаюць у чай заварку і кіпень.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што ім заўсёды 35 гадоў.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што для прагляду вэб-старонак выкарыстоўваюць Internet Explorer 3.1.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што не прапускаюць ніводнага выступу Аркадзiя Ўкупнiка.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што дагэтуль вераць у Жавальнага повара і Віновую Даму.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што замест паўбоксу ім здымаюць скальп у цырульні.

Гламурныя гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што замест Чыа-хуа-хуа на руках носяць Вадалаза.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што замест палачак у кітайскім рэстаране выкарыстоўваюць вязальныя спіцы.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што пры перавозцы пасажыраў прышпільваецца нават кошка.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што ў прыкурвацель устаўляюць палец.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што ядзяць торт нагамі.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што паляць, не выдыхаючы дым.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што падчас аперацыі анестэзію робяць хірургу.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што чысцяць зубы напільнікам. А замест ватных палачак выкарыстоўваюць адвёртку.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што языком правяраюць наяўнасць току ў сетцы.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што, выходзячы ў інтэрнэт, апранаюць гумовыя пальчаткі.

Гарадзенскія мужыкі настолькі суровыя, што гуляюць у снежкі нават улетку.

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х