Талісман ЧМ-2014 па хакеі ў Мiнску

Рубероид:

Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 году ў Мінску ўжо не за гарамі. А на адлегласці 276 кіламетраў ад Гародні. Падрыхтоўка да падзеі такога маштабу вядзецца поўным ходам. Будуюцца лёдавыя палацы, распрацоўваецца інфраструктура, шыецца ваенная спартовая форма.

Акрамя гэтага ў ФХРБ (проста незразумелае слова) выбіраюць талісман ЧС-2014.

Вось, што па гэтай падставе паведамляе Interfax.by:

«Экспертная камісія беларускай федэрацыі хакея адабрала тры лепшых працы, дасланых на конкурс талісмана ЧС-2014, і адправіць іх у аргкамітэт турніру, дзе будзе прынята канчатковае рашэнне, якое з трох жывёлін стане знакам чэмпіянату свету 2014 года — зубр, рысь або бабёр.»

А вось і фіналісты:

Бурклівыя кіпы абураюцца. Маўляў, што гэта за хрэнь? Чаму бабёр п’яны і ў акулярах? Навошта ў якасці прататыпа быў узяты Башыраў? І чаму ў яго твар такі, як быццам яму некалькі разоў клюшкай перацягнулі?

Чаму ў вавёрка-рысі няма пупа? І чаму клюшка такая кароткая? Гэта што, бумеранг?

І наогул, чаму ўсе персанажы без ахоўных шлемаў?

Усе гэтыя пытанні, як вы разумееце, могуць задаваць толькі далёкія ад спорту людзі. Якія, да таго ж, абсалютна нічога не кемяць у вектарнай графіцы.

Насамрэч, усе персанажы вельмі прыгожыя. Асабліва зубр. Адзінае, чаго бракуе, так гэта маленькай дэталі:

Або трох:

Смешны Навiнавы

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х