Я заўсёды выконваю ПДР!

Рубероид:

Ужо восьмы тыдзень запар жыхары Гароднi пытаюцца адзiн аднаго, чаму на шматлікіх транспартных сродках з’явіліся налепкі з ілжывай інфармацыяй. Бо, згадзіцеся, цяжка паверыць, што кіроўца маршрутнага таксі не парушае правілаў, а веласіпедыст-дальтонік не едзе на жоўтае святло і прапускае пешаходаў.

Адкуль ветрык вее?

Справа ў тым, што ў краіне склалася непрадказальная (нікім ні разу не прагназуемая) эканамічная сітуацыя. Валютчыкі і аўтамабілісты павыкуплялі ўсю валюту. Па перыметры размясціліся ворагі, якія ляскаюць зубамі, ды яшчэ й крэдыты не даюць. А па серадах, замест таго, каб піць піва, глядзець тэлевізар і гуляць у латарэю, на плошчах збіраюцца людзі і ў далоні пляскаюць.

Што рабіць, якія дзеянні распачаць?

Бо эканамічнымі рэформамі зараз ужо нікога не здзівіш. Хімчыстка кадраў неэфектыўная. А кансультацыі з вядучымі эканамістамі свету дорага каштуюць і на незразумелых замежных мовах праводзяцца.

Як заўсёды, рашэнне было знойдзена выпадкова

Паклікалі гарадзенскіх навукоўцаў, экстрасэнсаў, загадчыкаў харчовымі складамі, людзей з гарвыканкама, увесь актыў БРСМ і двух аквалангістаў. Сталі савет трымаць, што рабіць у гэтай сітуацыі. Прасядзелі, як належыць, 8 гадзін і сабраліся ўжо была па хатах разыходзіцца, як хтосьці вазьмі ды і лясні пра матэрыялізацыю думкі. Нават выпадак з Бібліі ўспомніў, дзе Хрыстос ваду ў віно ператварыў, рыбу ў мяса, а камень у нажніцы, паперу.

На тым і вырашылі. Каб усё было добра, трэба проста думкі правільныя матэрыялізаваць.

А што трэба зрабіць, каб думка матэрыялізавалася?

Неабходна, каб усе гэтую думку ўвесь час думалі.

А як зрабіць так, каб УСЕ думалі пра нешта канкрэтнае?

Канешне, паўсюль налепкі з правільнымі думкамі развесiць.

Эканоміку вырашылі ратаваць не адразу. Спачатку вырашылі праверыць эфектыўнасць метаду на ПДР. Так што налепкі ад ДАІ – гэта ўсяго толькі частка маштабнай задумы, так сказаць, верхавіна айсберга.

У будучыні налепкі з’явяцца не толькі на аўтамабілях і будынках, але і на людзях, жывёлах, птушках. Нават на казурках.

Вось уявiце, падлятае да вас камар, а ў яго на шыі вяровачка, на якой лісток А4 з надпісам «Я не п’ю кроў!» І, сапраўды, не п’е. Гэтая таблічка бачна здалёк. Убачыце яе і адразу ўцячэце (калі, вядома, ад Змрочнай цягі сагі не фанацееце). Да таго ж рэдкі камар прафесійна займаецца барацьбой і валодае мускулістай шыяй.

P.S. У горадзе, дарэчы, ужо з’явіліся людзі з надпісамі «МІЛІЦЫЯ». Так што працэс пайшоў. Хутка злачынствы раскрывацца будуць.

Смешной Новостной

Удиви нас, приятель

Комментарии ВКОНТАКТЕ:


н
а
в
е
р
х