Узброены АТРАД ПЕНСІЯНЕРАЎ жорстка збіў міліцыянера
Рубероид:
У пацярпелага на назе сіняк, зламана рука і падрапаны лоб.
Па атрыманых дадзеных гэтыя пенсіянеры могуць апынуцца грузінскімі наймітамі, пра якіх неаднаразова згадвалася ў СМІ. Менавіта яны маюць дачыненне да маскоўскіх акцый пратэсту і ўчорашнiх беспарадкаў у цэнтры Мiнска.
Усе яны выдатна трэніраваны, трывалыя і разумныя. Маюць вялікі досвед ліквідацыі людзей і правядзенні разнастайных дыверсій. Машыны для забойства. Сярэдні ўзрост групы — 75 гадоў. Усе жанчыны.
З першых вуснаў
Тыя, хто нападаў, у руках мелі кіі і вечкі ад рондаляў, якія выкарыстоўваліся ў якасці шчытоў. Па словах пацярпелага, яны ішлі шчыльным шэрагам, білі палкамі ў вечкі і крычалі: «Частка каманды, частка карабля».
Не спыняў пенсіянераў ні галалёд, ні крыкі міліцыянера, што ён не журналіст. Звар’яцелыя старыя жадалі крыві. І яны яе атрымалі. Наблізіўшыся ўшчыльную, яны пачалі збіваць сваю ахвяру. Пасля 15-га ўдару па галаве, няшчасны знепрытомнеў. У сябе прыйшоў малады чалавек толькі ў аддзяленні міліцыі, куды яго, па шчаслівай выпадковасці, даставіў атрад ДПС, які праходзіў міма.
Некалькі слоў з вуснаў пацярпелага:
— Не ведаю, чым такое выклікана. Наўрад ці маёй прафесійнай дзейнасцю. Я ж дахаты ў чорнай адзежы ішоў, без апазнавальных знакаў.
— Вы нават у людзей спытайце. Я звычайны хлопец, жанчын заўсёды наперад прапускаю. І сабак люблю. У мяне ў хаце 3 пітбуля. І суседзі не скардзяцца (праўда, іх і не засталося зусім).
— Ды я наогул да пятага класа выдатнікам быў. Пакуль у секцыю бокса не пайшоў.
— Чытаю. Любімы пісьменнік — Амар Хайям. Але не заўсёды, толькі калі дрэнна.
— Ды я наогул удачлівы. На тым тыдні ў СУПЕРЛАТО выйграў.
А тым часам, пошукі арганізаванай групы працягваюцца. Існуе меркаванне, што атрад ужо перасек мяжу Беларусі на дырыжаблі і адправіўся ў Шры-Ланку. Гэта неправераная інфармацыя. Так што паслабляцца і губляць пільнасць пакуль не варта.
P.S. будзьце асцярожныя. Яны пенсіянеры, ім губляць няма чаго.
Проста «Наўтылус»